Калi ацiхне землятрус...

Леонид Пранчак
КАЛІ АЦІХНЕ ЗЕМЛЯТРУС...

Калі аціхне землятрус
І неба енчыць перастане,
Я з твару мокрага сатру
Усмешку грэшнага кахання.

Ты аддаеш сябе ў палон,
Свой юны лёс, сваю няўмольнасць.
І нада мною, як праклён,
Твая нязмушанасць і вольнасць.

А сэрцу хочацца любіць,
Не страшна нават памыліцца,
З табою быць, па моры плыць.
І, як пашчасціць, не ўтапіцца.

01.03.07