Ветэранам

День Победы Стихи
На белорусском языке

Доўгачаканай Перамогі Дзень
Вы вынеслі скалечаным, апаленым пажарам
З ракі крыві і слёз.
З вайной пакончана! – грымела над паўшарам.
Перамаглі Вы, так – перамаглі.
Якой цаной далася Перамога: -
Сыны, браты, пайшоўшы - не прыйшлі.
Вы не забіты, – кожны трэцці, –
Вы з намі - на вякі,
Вы толькі ў нашу памяць адышлі.
Чатыры доўгія гады
Свет паланіла жудасная навальніца
Працалюбівы, мірны мой народ,
Мая Радзіма не маглі скарыцца.
Не баючыся той перадавой,
Дзе смерць палюе з ровам,
Скрэжатам і свістам,
Мой тата, як і тысячы байцоў,
У бой ідучы пісаў –
“Загіну, то прашу – лічыце камуністам”.
Відаць ад Бога Вашы лёсы –
Прайсці праз пекла – Вы прайшлі, перамаглі...
Мы ўдзячны Вам за мірны сонца ўсход,
За залатыя росы, за ночы, цішыню якіх
Усё будзяць спевам салаў’і.
Святочна – сумны Перамогі Дзень,
Яго мы разам сустракаем
Прыміце ж віншаванні,
Нізкі наш паклон
І многа светлых, лёгкіх дзён
Ад сэрца шчырага Вам, родныя, жадаем!

02.05.2001 г.