Да дня вызвалення Багушэвска

День Победы Стихи
 25 чэрвеня 1944 года

   На белорусском языке

Куточак родны мой, пасёлак невялічкі
На прыгажосць тваіх мясцін дзіўлюсь
Якіх герояў, Багушэўск, узрасціў ты
Я мужнасці іх сэрцаў пакланюсь.

Я пакланюся подзвігу ўсіх паўшых,
Я пакланюся подзвігу жывых.
Мой Багушэўск, адвагай іх і працай
Пад мірным небам сёння ты стаіш.

На роўных вуліцах не бачна
Былых акопаў, бліндажоў,
Ваколіца навекі сведка
Мінулых жорсткіх тых баёў.

Лясы ўзраслі на гэтых месцах,
Узрытых жудаснай вайной.
Дзядоў, бацькоў крывёй паліты
Тут кожны крок зямлі маёй.

Сягоння свята! Слухайце, нашчадкі!
Каб вечна памяць бераглі
Аб кожным , хто не змог жывым застацца,
Яны - легенда гордае зямлі.
Ужо зусім нямнога багушэўцаў,
Хто памятае жахі тых часоў,
Хто бачылі, як нашыя вайскоўцы
Фашыстаў выкалупвалі,як гадаў,
З траншэяў, дотаў, бункероў.

За Багушэўск больш сутак бой цягнуўся
Адвагі поўныя, байцы ў атаку ішлі
То бралі вышыню, а то здавалі,
Бо сіламі не роўныя былі.

Больш сутак ўся зямля раўла, стагнала
Ад выбухаў, ад свісту куль і бомб
Змяняліся адна другой навалы:
Паветраны, артылерыйскі, рукапашны бой!
Больш сутак - гэта для цябе нямала,
Мой Багушэўск, -  ты быў перадавой.

Прыгожыя і маладыя, сыны твае ў тым баю
Цябе, мой горад, адстаялі,
Радзіму вольную маю.

Схіліце голавы, нашчадкі,
Прад тымі, хто ў суровы час
Не шкадаваў сябе, не здрадзіў,
А бой прыняў за ўсіх за нас.

І будзе вечнай наша памяць
Байцы - героі, землякі
Вы - гонар, баявая слава
На ўсе часы, на ўсе вякі!
15.06.2004 г.
г.п. Багушэўск