Напамiн

День Победы Стихи
(на белорусском языке)

Балiць мне вайна, напамiнам балiць -
развеяны чорныя хмары.
Вайны ж смертаносны, паржаулены твар
схаваны у чаканнi ахвяры.

Балiць мне вайна, напамiнам балiць,
не стрэцца б нiколi з той зданню.
Усе лезе i лезе яна з пад зямлi -
прывiдам прыходзiць за данню.

Балiць мне вайна, напамiнам балiць,
той дзень, што прывеу да здранцвення -
падлеткi, ля лесу касцер i... снарад -
для смерцi хапiла iмгнення.

Ад жаху узрыва свет цэлы знямеу -
нi птушак, нi кветак цвiцення -
дым едкi развесiу па чорных кустах
крывавыя клочча адзення...

Балiць мне вайна, напамiнам балiць -
самлелыя мацi на лауках,
а людзi па лесе iх родных дзяцей
збiралi у труну на кавалках...

Балiць мне вайна, напамiнам балiць -
сiвыя змарнелыя мацi,
слязамi залiты магiльны пясок
мiлуюць, бы лашчаць дзiцяцi.

Балiць мне вайна, напамiнам балiць -
не хопiць жыцця гэты боль залячыць ...

 Красавiк, 2001 г.