Восень

Наталья Стрелкина
 Лісцік клёна прыляцеў,
 На маю далоньку сеў.
- Што сумуеш? - запытаў.
- Нехта сонейка схаваў,-
 Я яму ў адказ шапчу.
- Чуеш? Я вясну хачу.

(беларуская мова) Вершы для дзяцей.