Малiтва

Юлия Крутских Субоч
Ты падтрымай маіх сяброў,
Абарані мае надзеі
І ў час снягоў, вятроў, завеяў
Дай шчасце мне знайсці любоў.

Калі гарыць святло ў акне
У цемры адзінокай ночы,
Дапамажы ўзняць мне вочы
І дакрануцца да Цябе.