Вольны птах

Леонид Пранчак
ВОЛЬНЫ ПТАХ

Жыву, як вольны птах,
Мiж небам i зямлёй.
Згубiў усякi страх,
Ды не знайшоў спакой.

Вось так: нi там, нi тут.
Здаецца ява сном.
У Менску — родны кут.
На небе — родны дом...