Жах, як прысьн ся мне кольк дзён таму

Кася Индюкова
Сьвятло і сьцерыльныя сьцены.
Бела-белыя падлога ды столь.
Твае вочы – мутныя, пыльныя.
Скрозь усьмешку – палаючы боль.

Паміж намі – шкляная завеса,
Ня дасьць гуку прайсьці праз сябе.
І ня зробіць , каб штосьць было бачна.
Толькі вочы. Твае і мае.

Не дазволяць нават абняцца -
Разьвітацца навечна з табой...
Ты з вачэй маіх зьнікнеш хутка.
Застануся стаяць за сьцяной.

І нікуды мне не падзецца.
І нічога ўжо нельга зрабіць-
Да мяне прыйшлі ў белым адзеньні
Тыя, каму нішто не баліць.

Лашчаць пальцы холад сьцяны,
Лашчаць вусны празрыстае шкло.
Злыя рукі нас цягнуць за плечы.
Час апошні наш надыйшоў.

Не хачу!!! Адпусьці... Адпусьціце!!!
Разбурыце шкляную сьцяну!!!
А цябе зьвялі ўжо кудысьці...
І мяне ўжо таксама вядуць...