Смутак

Леонид Пранчак
СМУТАК

Страта роднай душы — больш, чым страта.
Кожны з нас на зямлi толькi госць.
Смутку вострай стралою працяты
Маё сэрца i думкi наскрозь.

Быццам з восеньскiх дрэў ападае
Залатая самота лiстоў, —
Сiрацее Айчына, — губляе
Самых верных i шчырых сыноў.

Хоць па iх родны край не галосiць,
Што паробiш: такая юдоль...
Золкi вецер, як попел, разносiць
Беларускiя душы i боль.

На радзiме — Пакровы i межань.
Сцеле шэрань бялюткi абрус.
Хай прыснiцца iм Нёман i Свержань.
I сiвая як лунь Беларусь...