Каханаму

Вероника Мусвидас
Спазнiўся твой чуллiвы спеў,
I ўчора я табе сказала:
"Каханы мой, ты не паспеў
Да часу, калі я чакала"...

Мне б толькi сёння датрываць,
Не захлынуўшыся ў спакусе
I ад цябе далей схаваць,
Што аднаго цяпер баюся:

Каб ты мне заўтра не сказаў,    
Зусiм адчужана i смела:
"Да часу, калi я чакаў,
Каханая, ты не паспела...".