Цяжка жыць

Шиман Евгений
Я у гэтым бурлiвым свеце


Цяжка жыць
У гэтым свеце
Без багоў ды без святынi.
Нiбы ў полi
Вольны вецер.
Але ж
Сэрца не астыне,
Але сэрца не прызнае
Нi падману нi iлжы
Хто святы тут?
Запрашаю.
Ваша месца на крыжы.
Лепей жыць пад цягам часу,
Лепей плыць як усе плывуць.
Не я першы марна згасну,
У гэтым свете аджыву.
Адпяю свае памылкi,
Усе памылки ды грахi.
Пад смяшок ды пад ухмылкi,
Пад варож`i Ха ды Хi.
Буду жыць
Хай колам стане
Праўда матка ў душы.
Мы яшчэ папартызанiм,
Уперад у пекла
Не спяшы.
Пачакай крыху,
Хоць трошкі,
Наша пекла,
Брат мой, тут.
Барана, крывая сошка-
Гэта шчасце.
Родны кут
Лепш усякай загранiцы.
На бурлiвым свеце сiлы
Мне даюць сто тысяч жыццяў
Белыя
Ў
Небе
Крылы.
Я б ляцеў каб далi неба,
Я б паплыў была б вада,
Але зноў
Цi тварам у глебу,
Цi другим.
А мне шкада
Тых зуброў што на
Пацеху
Памiралі нi за што.
Каб было паболей
Смеху
Для паненак i паноў.
Я
Як
Зубр
На паляваннi,
Але ж я яшчэ жывы.
Кiньце вашы намаганнi
Збiць мяне
Бо гэта вы
Не шкадуеце нiкога
Кали хочаце
Пасад
Ды кульгавага,
Сляпога
Накiроўваеце у сад.
Так душа
I цела разам
Неразрыўныя жывуць,
Глянь,
I Бога
Могуць часам
I абкрасць,
I падмануць.
Я хачу паболей
Праўды,
Свету ў краi сляпцоў.
Сберажы ад брата брата
Увесь
Сабор
Святых
Айцоў.