Маладзенькая вiшня

Леонид Пранчак
МАЛАДЗЕНЬКАЯ ВIШНЯ

Адцвiла на мяжы маладзенькая вiшня.
Пух пялёсткаў ляцiць над зямлёй.
Ты на свяце любвi будзеш госцяю лiшняй,
Бо, прабач, не цябе назаву я маёй.

Я паверыў табе, у тваю незвычайнасць.
Так хацелася мне, каб каханне змяло —
Дужай хваляй марской — дзён маiх аднастайнасць.
I прынесла любоў, супакой i святло.

Спадзяваннi мае — несур’ёзная справа,
Хоць ад iх анiякае рады няма.
На палетках разваг не узыдзе атава.
Над iржышчам трывог карагодзiць зiма.

Па жыццi пагубляў я свае спадзяваннi.
I каханне тваё я ўспрымаю як цуд,
Што асвецiць жыццё, i надзелiць трываннем,
I пазбавiць мой лёс ад нягод i пакут.