Жылi - не тужылi

Всеволод Черный
Жылі-былі нашы дзеды
На ўласным на надзеле,
Там яны і працавалі,
Там жа і адпачывалі.

***

Дзеды жылі - не тужылі,
Рэпу на палях садзілі,
Ды і Лёс іх не сядзеў -
Гадку песеньку запеў.

Цесна ворагам ды мала,
І вось нібы сець прарвала -
Паплылі яны паціху
Прыцягнуць нам наша ліха.

Дзеды глянулі на човен,
Што пафарбаван ды ровен,
"Будць з намі яны жыць,
Рэпу на палях садзіць!"

Як жа продкі памылілісь!
Ці зь нябёсаў вы звалілісь?!
Не жадаюць яны рэпы -
Працавітых рук ім трэба!

***

Дзеды жылі - не тужылі,
Рабавальнікам плацілі,
Лёс таксама не ляжаў,
Драму далей выдумляў.

Потым пруць яшчэ адны -
Усё паненкі ды паны,
Самі горш за нас жывуць,
Быдлам усё адно завуць.

Паразважылі тут людзі :
"Горш, напэўна, ўжо ня будзе?"
А калі яны прачнулісь,
То бяз мовы апынулісь.

Усе законы, усе дэкрэты
На замежнай мове гэтай!
Іх народ не разумее,
На ЧУЖОЙ зямлі калее...

***

Дзеды жылі - не тужылі,
А зямлю сваю згубілі,
Сёньня ў творчым Лёс настроі -
Піша лепшую зь гісторый...

Супакоілі панове,
Прыпынілі іх мы коней,
Ды ізноў няма лагоды -
Йдзе расеец з-за ўсходу.

У айцоў быў іншы клопат -
Чуецца ня зьменаў попыт,
А заможнай шляхты "вета"
З кансэрватарскіх паветаў.

Шмат Расея не чакала,
З Аўстра-Вэнгрыяй напала,
Ды і Прусія тады
Лезла ў гаспадары.

***

Дзеды жылі - не тужылі,
На захопнікаў рабілі,
Відаць, Лёс у іх такі -
Падпіраць чужым бакі!

Ды й там несупакойна:
Міжусобіцы ды войны,
Брат калі наш не на полі,
Дык на фронце ці ў няволі.

Прыязджаў Напалеон,
Абяцаў нам зьняць палон.
Ён таксама быў ілжэц -
Сам наблізіў свой канец.

Іншадумцаў усіх за краты,
У сібірскія палаты,
Каб ня думалі іначай,
Не таўклі сыстэмы нашай.

***

Дзеды жылі - не тужылі,
Ды і розум ужо набылі,
Лёс жадалі выпраўляць,
Свае душы ратаваць.

Але беды ўсё іх білі,
Продкі голавы хілілі,
Справы думаў пазбаўлялі,
Мары ў землю зарывалі.

Раптам бліскнула надзея -
Не, была то не падзея,
А рабочы нейкі рух,
Сэрп з молатам ўдвух!

Вось цудоўная ідэя!
Жыць, у канаве не старэя,
Зькінуць цэпі, што з маленства.
Свабода, Роўнасьць ды Братэрства!

***

Дзеды жылі - не тужылі,
Кулакам па шапке білі,
Але Лёс усё гне сваё:
"Каб ім здохнуць, ё-маё!"

Продкам зноў не шанцавала:
Прыйшла новая навала.
Хто рабіў у поце твара,
Мілаваў адну хто мару:

Жыццё добрае пражыць,
Па суседзям не прасіць,
Той павінен сеньня ўзяць,
Ды дабро сваё раздаць.

І ня толькі беднаце -
Яшчэ ўсякай свалаце,
Што ніколі не рабіла,
На айцовы грошы піла.

***

Дзеды жылі - не тужылі,
Пад вялікім жахам былі,
Каб чаго не збалбытнуць
І свой лёс не ўскалыхнуць.

А пра тое, што маўчалі,
Ці ня ведалі, ня зналі,
То суседзі напісалі;
Іх паклёпшчыкамі звалі.

Едзе чорная машына,
Вінаватых і бязьвінных
Яна некуды вязе,
Ные сэрца - быць бядзе.

На вялікай вайне -
Чацьверты ў труне,
А з забітымі ложна -
То і трэці кожны.

***

Таты жылі - не тужылі,
Гарады ўсе аднавілі
Апсля фашыстаў-немцаў.
Сьвет ільецца з-за вакенца,

Сьвет ад будучыні добрай,
Ад надзеі міліённай.
Лёс таксама ў вус не дуе -
Жалюзі ён усім гатуе.

Жыцьцё толькі пачалося,
Нібы сонейка узьнялося,
Але штосьці ўсё ж не тое,
Бо куецца хладна зброя.

Ды і грошы любяць лік.
І, не лезці каб у тупік,
Сабраліся ў Белавежы
Паадзначыць свае межы.

***

Вось мы жылі - не тужылі
Незалежнасьці набылі,
Молат, сэрп у кішэнь злажылі,
Але сумны Лёс забылі.

Йшла паціху, йшла паволі
Дэмакратыі будоўля.
Прывыкаў "колер саветаў"
Да сыстэмы новай гэтай.

Раптам вылез мужычок
Ды апрвіў пінжачок;
Заявіў ён у той жа час,
Што карупцыя ў нас!

Ну і што ты рот раскрыў?
Ці ж Амерыку адкрыў?
Палічылі то карыта
Мы за праўды барацьбіта!

***

Вось цяпер жывем - ня тужым,
Дыктатуры ўсе мы служым.
Злосна рукі пацірае
Лёс і зьверху пазірае.

Нашы мову і культуру
Ганьбіць гадкая натура,
Лічаць іх усе забытым
Трупам, некалі забітым.

З тых, хто іх абараняе,
"Прыцэлу" з "крышы" не спускаюць;
Служкі нашага сыноду
"Здымаюць" "ворагаў народа".

А той мужык, што быў абраны,
Наш голас быў каму адданы,
На нас яму даўно пляваць!
Жадае толькі трон трымаць...

***

Я трохі сумны зараз стаў,
Калі ўсё гэта напісаў.
Канешне, прыгадаў ня ўсё,
Але хапіла і таго.
Ну што магу я вам сказаць?
Напэўна, хопіць ужо чакаць
Нам немаведама чаго
І немаведама каго.

_______________________________

Я яго трохі перарабіў, павыкідаў русізмы ды падправіў артаграфію. 9.1.2010