Сэрца на паперы

Вероника Мусвидас
Ты на тоненькай паперы
Для мяне малюеш сэрца –
Хочаш, каб яго схавала
У кішэню назаўжды.
Я твайму малюнку веру
І прымаю дар бясцэнны.
Не шукай яго ў кішэні –
У маёй шукай душы.

12.03.1997