Зорны май

Леонид Ганчаров
 (песня на беларускай мове)

Зоркi ў небе, як дражэ,
Будуць да свiтання.
Што на свеце даражэй
За тваё каханне?
Iм жыву якi ўжо год,
Днюю i начую,
I пад зорны карагод
Зноў табе шапчу я.

ПРЫПЕЎ:
Кахай мяне, кахай,
Высокi, сiнявокi.
Няхай гады, няхай
Iмчацца стрымгалоў -
Сягоння зорны май
Не будзе адзiнокi,
Пачуццi не трымай -
Цалуй мяне iзноў.

Подых ветру ў цiшынi,
Словы, пацалункi,
I над намi ў вышынi -
Зорныя карункi.
Маладзiк пачырванеў -
Хлопчык сарамлiвы,
Ты хутчэй цалуй мяне,
Час ляцiць iмклiвы.

ПРЫПЕЎ.

Зоркi ў небе, як дражэ,
Будуць да свiтання.
Што на свеце даражэй
За тваё каханне?
Май чаромхаю кране,
Бэзам адурманiць,
I запросiць, як раней,
На свой зорны танец.

ПРЫПЕЎ.