Кiм жа звацца, тутэйшыя?

Сергей Путырский
Як табе адказаць, дзе краіна мая,
Калі сам я без роду, без імені.
Як шаноўных сяброў запрасіць да стала,
Калі мова чужынскага племені.

Льецца з вуснаў маіх, як крынічанька з гор,
толькі тое не наша, не роднае.
Кім жа звацца, тутэйшыя, хто б распавёў -
Беларусы, ліцвіны, ці іншыя?

Сэрцу цяжка, баліць, бо ўсе думкі мае
не на бацькавай мове, расейскія.
Што ў вяках застанецца, Радзімы сыны?
Што спяваць будуць вам над калыскаю?

Ліхалецці вякоў, старадаўніх часоў
аднаўлялі што раз слова роднае,
Мы змагаліся разам за мову дзядоў,
Не шукалі пасад між народамі.

Чый адбітак убачыце, узяўшы ў руку
Невялічкі кавалак мінулага?
І як прыкра і крыўдна, як сорамна мне,
што мой верш - гэта песня пакутняя.