Пакаянныя галовы

Леонид Ганчаров
 (эстрадная песня на беларускай мове)

Шмат у нашым жыццi паражэнняў,
Незакончаны лiк перамог,
Але толькi адно нараджэнне
I памiнкi адны, далiбог.
Мы ў адказе за словы i ўчынкi,
I пячэ адчуванне вiны:
Памiж намi ўсяго два прыпынкi,
А здаецца -ўвесь шар зямны.

ПРЫПЕЎ:
Што маем - не трымаем:
Адкрыта, спакваля
Сiнiцу адпускаем
I ловiм жураўля,
Паказваем свой нораў,
Крычым:" Маё ўзяло!",
Ды не даецца жораў
Нi ў рукi, нi ў сiло.

Два прыпынкi - даўжэй за экватар,
Нашых крыўды i глупства пячаць.
Мы ў памылках сваiх вiнаваты,
Будзем самi цяпер выпраўляць.
Ты даруеш мне крыўдныя словы,
Я табе - адзiноту начэй...
Пакаянныя, кажуць, галовы
Нават меч не заўсёды сячэ.

ПРЫПЕЎ:
Што маем - не трымаем:
Адкрыта, спакваля
Сiнiцу адпускаем
I ловiм жураўля,
Паказваем свой нораў,
Крычым:" Маё ўзяло!",
Ды не даецца жораў
Нi ў рукi, нi ў сiло.