Сiняя-сiняя

Андрей Факторан
                -  А якая яна, твая краіна?
                - Сіняя!
                - Сіняя-сіняя?
                (паводле У.Караткевіча)

Жоўтыя дзюны Сахары
Цалуюць блакітнае неба!!!
Я бачу па вашым твары,
Што гэта вам не патрэбна.
Што гэта вам нецікава.
Як мне нецікава тое,
Што па ўсходзе крывавым
Сінія рэкі зь зямлёю
Белымі стануць, як ножкі
Адной беларускай дзяўчыны...

Але мне цікава трошку
Што будзе калі, ( магчыма,
Зьмяшаўшы віно з крывёю)
Мы станем у полі сьнежным!
І сінія рэкі зь зямлёю
Пазбавім сьлядоў мядзьвежых...
Яшчэ мне цікавы надта
Колер вашага сэрца!
І чаго ваша сэрца варта,
Што пад белай скураю б’ецца.
Ці варта яно будзе біцца
Ля белых птушак-аблокаў
Зь цёплым чырвоным сонцам
На небасхіле высокім?

Бо над блакітным небам
Азёрнага сіняга краю
Між белых буслоў-аблокаў
Чырвонае сонца – зазьзяе!!!!!