Мая малiтва

Леонид Ганчаров
(песня на беларускай мове)

У царкву не хадзіў я ніколі
І да бога не ведаў шляхоў,
Але вось ля разбітай таполі
Я лампадку старую знайшоў:
Непрыгожая, з бурай іржою -
Насланнё для мяне або дар?
Ці ў зямлі, ці за дальняй мяжою
Твой, лампадка, былы гаспадар?

ПРЫПЕЎ:
Я алею ў лампадку налью,
Запалю і пастаўлю на столік.
Мілы божа, прашу і малю:
Зберажы ад журбы і ад болю.

Шанаваць будзем матчыну мову
І дзядоў мацаваць карані,
Але, божа, ад войнаў і змовы
Неразумных нас абарані,
Каб мы гонар і сорам свой мелі
У весялосці і ў звонах бяды,
І той крыжык, што носім на целе,
Каб душой сагравалі заўжды.

ПРЫПЕЎ:
Я лампадку сваю запалю,
Папрашу для сябе і людзей я:
"Мілы божа, дай збожжа ў раллю,
А ў сэрца - у шчасце надзею."