Пажаданне

Евгений Пешко
Пажадаю ў новым годзе...
Вам знайсці сваю дарогу,
Перамогу над бядою, пажадаю вам!
Калі трапіце ў аблогу,
Пажадаю дапамогі, пажадаю вам!
Мой пакой і мае словы-
Вам адданы, толькі вам!
Я за праўду і за веру,
Зачыняю гору дзверы,
Адчыняю сваё сэрца,
Гавару, не вораг я!
Вашы думкі паважаю,
Мары вашы адчуваю,
Шчыра шчасця ўсім жадаю!

Не хлушу а сэрца кажа
ВЫ МАЕ! А Я Ж...
ЗАЎСЁДЫ ВАШЫ...

ZHENIA. З НОВЫМ ГОДАМ ДАРАЖЭНЬКІЯ!