Подых думак

Всеволод Черный
Выйшаў я ўвечары кудысь,
Ціхі вецер дзьме мне прама ў твар;
Ён здымае смутак сёняшняга дня,
Навявае запаветных думак-мар.

Я ня ведаю, што будзе, што было,
Але цьвёрда я ўпэўнены ў адным:
Зусім зьнікне нашае сьвятло,
Калі злосьць сваю не прыпынім,

Калі не парушым зьдзек з суседа,
Калі будзем усьлед багацьцю гнаць;
Бо, як малпы, лезуць што ў неба
Каб сабе пабольш бананаў зьняць.

Ды й навошта нам тыя бананы,
Калі узьбіваемся ўгару
Па галовах іншых, жахам і падманам,
Ды працягваем крывавую пару?

***

Вецер моцны акуляры зьбіў,
Хвастае сьнегам па запалых шчоках;
Але ведаю, што думак не забыў,
Што прыйшлі празь вечаровы подых.