Трыялет

Рына Амельянчук
Падае нячутна белы снег,
Белай казкай пакрывае землю
І гадзіннік стрымлівае бег…
Падае нячутна белы снег
І ўжо здаецца цэлы век
Ў белых сукнях ціха дрэмлюць елі.
Падае нячутна белы снег
Белай казкай пакрывае землю.