Вёска Пранчакi

Леонид Пранчак
ВЁСКА ПРАНЧАКI

Прылячу, нiбы з выраю птах.
Усмiхнуся матулi прыветна.
У маленькiх маiх Пранчаках
Мне заўсёды самотна i светла.

Толькi тут сэрцу хораша так.
У зацiшку журботных алешын
У маленькiх маiх Пранчаках
Я прысню свае лепшыя вершы...