Францыск Скарына

Метель Северная
У старажытныя часіны
На знатнай полацкай зямлі
У сям’ю купца Лукі Скарыны
Буслы Францыска прыняслі.
Пачаў вучыцца ў сваёй хатцы,
Азы навукі пазнаваў
І праз гады руплівай працы
Выдатным бакалаўрам стаў.
Быў доктарам навук свабодных
І Біблію ён пераклаў.
У Вільні дзеля мэт народных
З душою кнігі друкаваў.
Мы помнім друкара Скарыну !
Як ён навукі пазнаем
І у знамянальную часіну
Павагі мы даніну аддаем !