Прыгажуня вясна

Наталья Стрелкина
Прыгажуня вясна прыляцела на крылах анёлаў.
Ёй вясёлыя спевы мурлыча ласкава ручай.
Ды блакітныя вочкі пралесак глядзяць быццам зоркі.
Ветрык жэўжыкам скача, празрыста трымціць небакрай.

Я цябе дачакалася, мілая, цёплая мроя.
Ледзве дыхаю, пахі салодкія прагна лаўлю.
Колькі раз ты тапіла зімовую грозную зброю
У праменьчыках сонца, што лашчаць далоньку маю.


Беларуская мова.