Тваё каханне

Ирина Шабулдаева
Тваё каханне падобна на агонь.
Яно такое ж яркае,
                імклівае
                і таемнае.
Але як толькі я падношу яго да вуснаў,
Яно становіцца гарачым
                і нясцерпным.
Тваё каханне падобна на снег.
Яно такое ж мяккае,
                лёгкае,
                чыстае.
Але як толькі я бяру яго ў рукі,
Яно становіцца халодным
                і калючым.
І тады я задаю сабе пытанні:
Ці можа быць каханне
                агніста-снежным?
І чаму я без яго не магу пражыць і дня?