Я хачу...

Жанна Ракицкая
Я хачу крануцца цёплых вуснаў,
 і адчуць іх апантаны смак.
Мне не вытрымаць такой спакусы,
Ты мая царыца, я вар'ят.

Як спасціся мне ад тых грахоўных думак,
што салодка маняць да сябе.
Адчуваю я, не хопіць духу...
І да мары я імкнуся ў барацьбе.

Твае вочы- сінія люстэркі,
Заварожваюць.А сэрца зноў у журбе..
Ну няўжо, каханая, не верыш,
Маё сэрца ўсё аддадзена табе!!!

І няхай жыву я ў адзіноце,
буду я сустрэчы ўсё ж такі шукаць.
Ты адзіная багіня ў прыродзе,
а вар'ят павінен пачакаць...