МАНА или ЛОЖЬ

Сержук Сыс
Ці бывае падобнае ню:
Я тады ёсьць – пакуль я маню,
І ты маніш, пакуль ёсьць ты, --
Крывадушнічалі ж заўжды.
Маніць ён, і яна, і яны,
Так было, і няма ў тым віны,
Што агулам нас аж дабяла
Павуціньнем мана апляла.
Не пабачыш праўды скрозь дым –
Манім нават сабе самім.
Дык ці гэта наогул мана,
Калі так неабходна яна?
Ці мажліва маною назваць
Натуральную здольнасць ілгаць?
Захаваць каб уласны спакой
Ты мані, што б ні стала з табой:
Калі нават на эшафот,
Калі руля ўсунута ў рот,
Калі будзеш трашчаць на агні –
Не маўчы, усё роўна мані.
Ведай формулу:  ты пражывеш
Свой адмерак тады, як салжэш…
Ці бывае падобнае ню:
Я тады ёсьць, пакуль я маню.
2002.