Пан Руст

Феликс Аксёнцев
На небе дым.
У хатах - час вячэры.
Пад небам тым -
Сумётаў пах,
Лес голых дрэў.
Ды колер чорна-шэры.
Ды ветру спеў
Пануе ў небе тым.

На небе дым
Фабрычных труб, і брудны
Чырвоны дым
Кацельных і аўто,
Ды кавы пах,
Ды вуліц шлях марудны,
Ды цені хмар
Нібы руйнуюць дах.

Лунай, Пан Руст,
Не здымай свой шлем,
Не чакай ты наш стрэл.
З небам ты.
Лунай, Пан Руст,
Не трапляй у плынь,
Захавай свой вір
Назаўжды.

Пад небам тым -
Зашклёных рэк заломы.
Пад небам тым
Гучыць дуда;
Ды змрок двароў,
Гарэлкі смак шалёны;
З іржавых труб
На дол цячэ вада.

Лунай, Пан Руст,
Не здымай свой шлем,
Не чакай ты наш стрэл.
З небам ты.
Лунай, Пан Руст,
Не трапляй у плынь,
Захавай свой вір
Назаўжды.

* - Mathias Rust

1989, тэкст песні. Разам з Сяржуком Краўчанка. Выконвалася толькі на канцэртах. Музыка - Слава Корань.