Я мать-земелька... бел

Тамара Кошевая
Я – МАЦІ-ЗЯМЕЛЬКА...

Я – маці-зямелька. Вы – дзеці мае
Са  з’явы на свет і да скону.
Няхай Беларусь аб каханні пяе
У краі без войн і палону.

Я – маці-зямелька. Я ўсіх вас гарну
Да шчырага, добрага сэрца.
Салдаты Радзімы, вы ўсе праз вайну
Пранеслі святое братэрства.

Вы дзецям жыццё і Айчыну спаслі,
Унукам – шчаслівую долю,
Каб жыць ім адвечна на роднай зямлі
Без выбухаў, ран і без болю.

Я – маці-зямелька. Паклон вам зямны
Ад люду і роднага краю!
Спакойнага міра, любові, вясны,
Здароў’я і шчасця жадаю!