Любимому преподавателю психологии... бел

Тамара Кошевая
Любімаму настаўніку псіхалогіі

Мой настаўнік мне, не іначай,
Прапанову нязвыклую кінуў:
- Я за ласку табе аддзячу,
Але вось што зрабіць павінна:

Трэба доктарскую. І, вядома,
Я пішу дысертацыю ўдала.
Толькі мне для вопытаў, Тома,
Замест мышкі – цябе не хапала!

Пагадзілася с захапленнем,
Мышкай я не была ніколі,
Надышло на мяне натхненне –
Пабываці і ў гэтай ролі.

…Ён  чапляў на рукі, на цела,
І на чэрап – прысоскі з дротам,
Штось пішчэла там, штось звінела…
І сказаў мне настаўнік потым:

- Ну, зашкальваеш ты, Тамара!
Ледзь прыборы мне не спаліла!
Не падумаў, што з гэткім жарам
Прэ з жанчыны дурная сіла!

Гэта цуда! Ніяк не меней!
Я скажу табе праўду, цётка:
Па адных ты дадзеных – геній,
Па другіх – зусім ідыётка!

Я з такім яго прыгаворам
Пражыла ўжо амаль паўвека,
Не было б мне другога гора,
Застаючыся чалавекам!

І навошта тыя сумненні,
І навошта розныя плёткі?
Калі геній – хай будзе геній!
Ідыётка – дык  ідыётка!

Добра ведаю, што мне стане,
І чаго я вартая зараз.            
Дзякуй, дзякуй, любы настаўнік,
За бязлітасны твой дыягназ!