Истоки языка... бел

Тамара Кошевая
Крыніца мовы
 
Паэту аднаму – няма турботы!
Каб вершаў абярэмак напісаць –
Хапае слоў. Ды толькі не заўсёды
З крыніцы мовы можа іх дастаць.

Другіх паэтаў, надта асцярожных,
Як быццам штосьці штурхае пад дых,
І слоў хапае, толькі вось не кожны
Ў крыніцу мовы занырне па іх.

Калі сквапнюк які туды заверне,
И змуціць воду прагная рука,
Не зловіць ён тых слоўкаў на паверхні,
Яны, як скарб, што трэба адшукаць.

Але паэта існага, дзясніца
Радкамі верша, як паўздоўж раллі,
Вядзе туды,  дзе моўная крыніца
Бурштынам слоў бруіцца з-пад зямлі.

І да яе схіляючы далоні,
Як пад уплывам дзе-якіх замоў,
Убачыць ён крыштальнае прадонне
І ў ім – чароўнасць нараджэння слоў.

Зазіхацяць яны, як зараніцы,
У вершах нас кранаючы да слёз.
О, хрышчаныя моўнаю крыніцай,
Шаную вас і ваш высокі лёс!