Любовь оборотня... поэма на бел. яз

Тамара Кошевая
    Авторское предисловие к поэме
“КАХАННЕ ВАЎКАЛАКА” (Любовь оборотня)

      На земле Волковыщины существует несколько легенд о происхождении названия города. Вот и у меня появилась мысль объединить все эти легенды в своеобразном  цикле стихов-преданий.
   Начала я так называемый цикл с самой романтической истории о любви. Истории фантастической, почти что сказочной. Однако,  не стоит забывать, что все легенды и предания создаются на основе неких реальных событий и имеют глубокие корни.
           То, что произошло со мной, иначе, как чудом, не назовёшь. Стоило мне только закрыть глаза, перед моим внутренним взором появлялись люди в старинных одеждах, происходили некие события, смешные и трагические, слышались голоса, речь на очень несовременном языке…
           Я не имела ни возможности, ни особого желания прервать течение того, что происходило независимо от меня, потому что понимала:  этот невероятный случай подарен мне судьбой очевидно не для написания маленького стихотворения.
Так незаметно выросла большая поэма любви, которую я предлагаю твоему вниманию, мой читатель.
                Тамара Кошевая



   Вам усім – мая падзяка
    за “КАХАННЕ ВАЎКАЛАКА” !

Дала б ад твора, можа, дзёру,
Ды не забуду я павек,
Што падтрымаў і падбадзёрыў
Мяне вялікі чалавек.

За добрых пажаданняў шэраг,
За бескарыслівасць парад
Падзяка Вам, шаноўны Генрых*,
Вы сябар мне цяпер і брат.

Мне гэты твор, як бы адразу
Душы кавалачак адцяў.
Табе падзяка, Тома Мазур*,
Паплечніца майго быцця.

 За тое, што ўзнясла – у вырай,
Дзе дух няўпэўненасці знік,
За слёзы, што ліліся шчыра,
Як ты чытала чарнавік.

Падзяка вам, такім адданым,
Маім сяброўкам і сябрам.
Як вы ўспрымалі ўсхвалявана
Урыўкі, што чытала вам!

Віват табе, мой добры лёсе,
За тое, што мяне абраў,
Што ў паэтычным шматгалоссі
Мой голас моцна загучаў.

За то, што цяжка і няходка
Йшла, як па крайчыку ляза,
За мукі творчасці, знаходкі –
Віват вам, Муза і ШызА!

З любоўю і вернасцю ваша –
       Тамара Кашавая

*Генрых Далідовіч – знакаміты беларускі пісьменнік
**Мазур Тамара – беларуская паэтэса


КАХАННЕ ВАЎКАЛАКА

Грайце, гуслі, чыстым звонам
Пра гады, вякі сівыя,
Пра чаўны, што ў Рось і Нёман
Несла рэчка Ваўкавыя.
 
Задуменна грайце дудкі
Пра даўнішнія часіны,
І аб тым, як нашы продкі,
Абжывалі край радзінны.

Грайце, грайце мне, музыкі,
Пра адвечнае каханне!
Аб ахвярнасці вялікай
Я складу для вас паданне.

Аб збуцвелым княскім родзе
Каб успомніла нанова
Дваццаць першае стагоддзе
Ад народжання Хрыстова.

*   *   *
Ці то блазніць, ці то мроіць,
Кожны гук, як засцярога…
Страшнавата непакоіць
Цені даўняга, былога.

Я іду ціхенькім крокам,
Сонца ў небе – узнялося,
І стракоча мне сарока:
- Ты не бойся! Ты не бойся!

Дрэвы кронамі гайдаюць,
Суцяшаюць шэптам лісця,
Што ваўкі – у нашым краі
Ўжо даўно перавяліся.

Назірай, – шапочуць здані, –
Ды не ўмешвайся ў падзеі…
Я гляджу – у замяшанні:
- Божа літасцівы, дзе я?

Не сучасны лес навокал –
Гэта… пушча векавая!
І, наколькі бачыць вока,
Не відаць канца і краю.

Праз туманную завесу,
Праз навалы буралому
Сярод Замкавага лесу
Выяўляюцца харомы…

 *   *   *
Князь сядзіць каля акенца,
Зацягнёнага слюдою.
Ані руху. І, здаецца,
Статуя перада мною.

Ён паглядвае з-пад вейкаў
На агонь, што ў печы стыне…
…Пяты год ужо ўдавее
Без любімае княгіні.

Ён суседзяў падначаліў
Ласкай, ці суровай дланню,
Каб яны не парушалі
Мір і лад яго ўладанняў.

Налівалася калоссе
На зямлі ўрадлівай, тлустай,
І ў засекі, як вялося,
Збожжа сыпалася густа.

Рассыпаўся ранкам шэрым
Брэх сабачы гонкім рэхам,
Пушча поўнілася зверам
Дзеля княскае пацехі.

Статкі сытае жывёлы
Пасвіліся ў лугавінах,
І сяляне ўсе наўкола
Неслі спраўную даніну…

Жыць ды жыць бы без аглядкі
Пад аховаю дружыны…
Толькі лёс не даў, нашчадка –
Род прадоўжыць старажытны.

Дзе ж ты, ўдаласць маладая,
Новым шлюбам каб абрацца?
Ды пара яго не тая –
З маладзіцамі бадзяцца...

*   *   *
Шэраг думаў невясёлых
Тупат ног спыніў раптоўна.
Упырхнула, як анёлак,
Малалетняя князёўна.

Што праменчык той гарачы –
Не злавіці, не ўтрымаці.
Эх, магла б яе пабачыць
Бедная княгіня-маці!

Зварухнуўся князь у крэсле,
На дачку глядзіць ласкава:
- Ножкі тут кагось прынеслі
Для гульні і для забаваў?

Зноўку збегла ад нагляду!
Дзе прыслужніцы і мамкі?
Не дадуць ніякай рады
Адшукаць твае напрамкі.

Ох, паймеюць пакаранне
За нядбайнасць і ляноту,
Калі справу выхавання
Лічаць цяжкаю работай!

Ты бяжы, маё дзіцятка.
Татку трэба клапаціцца,
Каб усё было ў парадку.
Йдзі да нянькаў, да святліцы.

Дзяўчынё на бацьку вочы
Утаропіла паволі:
- Як шкада, што я не хлопчык!
Ты мяне любіў бы болей.

Я з дружынаю б скакала
На вайну, ці то на ловы.
Я мячом бы адсякала
Розным ворагам галовы.

Каля вогнішча з табою
Стала б начаваці ў лесе.
Вырасла б сапраўдным воям…
Смехам князь зайшоўся ў крэсле:

- Вось дык думкі! Вось дык мроі –
Гойсаць панначцы па краі!
- Так! А я не то, што зброі,
Нават коніка не маю!

Да сябе на ўсе далоні
Прыгартае князь дачушку:
- Добра, будзе табе конік!
Сёння ж загадаці мушу.

У суцешаным настроі
Лёсу князь узнёс маленне,
Што паслаў яму такое
Ваяўнічае стварэнне.

*   *   *
Гэткі цуд на свеце белым!
Я знямела, ці заснула?
Праз мяне дзіця прабегла,
Нат увагі не звярнула.

Нібы ветрык цёплы, лёгкі
Пранізаў маю істоту.
Век дрымучы, век далёкі,
Звеш мяне дзеля чаго ты?

Хто, ці што з таго дзіцяці
Покрыва вякоў прыўзніме?
Што дасі ты мне спазнаці,
Не спазнанае другімі?..

*   *   *
          
КАХАННЕ ВАЎКАЛАКА
(книгу можно прочитать здесь)
http://zelluloza.ru/books/250/#book