Сбелевшая Русь... бел

Тамара Кошевая
   ЗБЯЛЕЛАЯ РУСЬ
   
Пытанне за пытаннем паўстае,
Ў Гісторыі – бясстраснай, бездакорнай –
Пра Беларусь. Што Белую,  яе
У старажытны час  лічылі Чорнай.

І не таму, што ў хатках у людзей
Неміласэрдна копціліся столі –
Сюды імкнуўся кожны дабрадзей,
Сваёю верай люд пазбавіць волі.
 
Каталіцызма верныя стаўпы
Латынскіх слоў раскідвалі зярняты,
Ільсціва езуіцкія папы
Рай абяцалі грэшнікам заўзятым.

І Унія, як сурагат царквы,
Імкнулася запамраціць галовы,
Каб паланіць, адрэзаць ад Масквы,
Ад праваслаў’я, ад жывога слова.

Каб жыў крывіч, дрыговіч і яцвяг,
Да догмаў, нібы ланцугом прыкуты,
Царква ўздымала ваяўнічы сцяг
І абвяшчала вечныя пакуты.

Ды помніла гаротная зямля
Тэўтонскія, крыжацкія нашэсці…
Не так, не так рэлігію здаля
Лязом мяча ў зямлю чужую несці!

…Бялела, аж да болю у вачах,
Бялела Русь спакусай і прымусам,
Адным – надзею, а другім –  адчай
Тут хрысціянства несла беларусам.

Хаваючы разгубленнасць і страх,
Сярод звяроў – разумная істота –
Таіўся люд паганскі ў гушчарах,
Таіў сваіх  куміраў па балотах.
   
А тыя, што глядзелі напярод,
Хрысціліся і яўна, і ўпотай,
Агульнай сілай сплочвалі народ,
Ядналі край дзяржаўнаю турботай.

О, беларусе!  Шчырая душа,
Для дабрыні адкрытая спрадвеку!
О, Беларусь!  Сярэдзіна крыжа
Усіх шляхоў з варагаў і да грэкаў!

Адзіным богам, тым, што ёсць – любоў,
Хрысцілася яна пад небам сінім…
Пакутай праваслаўных святароў,
І подзвігам княгіні Ефрасінні –

Бялела Русь… І з той пары званы
Далёкім рэхам, нібы напамінам,
Зганяюць д’яблаў з нашай стараны,
І заклікаюць шчасце на айчыну.

Каб не згасала полымя  душы,
Жыла любоў и вера у народзе,
Глядзяць на захад вечныя крыжы,
Нас ценем ахінаючы  на  ўсходзе.


.