Благодарность... бел

Тамара Кошевая
Вам усім мая падзяка
За "Каханне ваўкалака"!

Дала б ад твора, можа, дзёру,
Ды не забуду я павек,
Што падтрымаў і падбадзёрыў
Мяне вялікі чалавек.

За добрых пажаданняў шэраг,
За бескарыслівасць парад,
Падзяка вам, шаноўны Генрых!
Вы сябар мне цяпер і брат.

Мне гэты твор, як бы адразу
Душы кавалачак адцяў.
Табе падзяка, Тома Мазур,
Паплечніца майго быцця!

За тое, што ўзнясла – у вырай,
Дзе дух няўпэўненасці знік,
За слёзы, што ліліся шчыра,
Як ты чытала чарнавік.

Падзяка вам, такім адданым,
Маім сяброўкам і сябрам.
Як вы ўспрымалі апантана
Урыўкі, што чытала вам!

Виват табе, мой добры лёсе,
За тое, што мяне абраў,
Што ў старажытным шматгалоссі
Мой голас моцна загучаў.

За то, што цяжка і няходка
Йшла, як па крайчыку ляза,
За мукі творчасці, знаходкі,
Віват вам, Муза і ШызА!