Майму блiзкаму сябру

Дмитрий Слепович
У той жудасны год, у нянасныя дні,
Калі холад забраўся і ў сэрца, і ў дом,
Калі я быў у цэлым сусьвеце адзін,
І бясконца стаяў у маім горле ком,

Калі брыдкай, мярзотнай пачвараю страх
Поўз праз мозг і нахабна пускаў карані,
Калі біла жыцьцё мне з размаху ды ў пах
Ты з'явіўся – у змрочнай начной цішыні.

Ты зайшоў, быццам сто разоў быў ў мяне,
Быццам столькі сказаў, што можна маўчаць,
У той момант я ведаў: мяне абміне
Ўсё зло, што на сьвеце я мог напаткаць.

Мы хадзілі на сьвяты, глядзелі кіно,
Усьміхаліся лёсу, а ён, хіба, нам.
І за тую ўсьмешку мы пілі віно
Смак якога ўзгадаў бы, адпіўшы хоць грам.

Ты сказаў: “Будзе ўсё, як яно мусіць быць,
Думай добра: так лепш, чым бяду гараваць”.
З тваім словам я здолеў той час перажыць
З гэтым словам я здолеў сабой ізноў стаць.

Тады зноў змог я дыхаць, сьпяваць, вандраваць,
Быць занудам, сьмяяцца і таньчыць у сне.
Мне пашчасьціла некалі сябра спаткаць,
Каб застаўся я ў сьвеце, а сябар – у мяне.

Цябе бачу ў сьветлых раз-пораз у снах,
На рацэ і ў гаі, і ў вясковай глушы,
І на вуліцах шумных у ста гарадах –
Адчуваю выразна твой сьлед у душы.

Спадарожнікі ў цесным купэ цягніка,
Што часова спыніўся ў горадзе М...
За акном свой маршрут паўтарае рака,
І ўносіць адбіткі людзей і фанэм.

Нью-Ёрк, 2010