Ружа марау

Владислав Самусевич
Светлыя мары сабраў у белу ружу
І пасадзіў у зямлю.
Пад чыстым небам бярог яе душу,
З сонца сабраў цеплыню.
Ды разраслося ў землю карэнне,
Вось-вось заззяе ў кветцы жыццё
І зачарсцвелае люду сумленне
Зноў назірае ў кветцы быццё…
Што ж ты, мой люд, забыў свае мроі?
Не шкадаваў аб гэтым ты дужа…
Думаў і ты, што можа ніколі
Не прарасце мая белая ружа?