***

Эдвард Канаплицки
Шрамы ў маёй душы.
Брамы стаяць па-над краем.
Я загадаў - не дышы,
Ты адказаў - што маем...

Што маем, тое й даеш,
Што ўзрушана будзе ў Вечнасьць,
Ціха па ранках псалмы пяеш -
Такая вось недарэчнасьць.

Не паўстанеш сярод нямых,
Не адбудзешся між іншых,
Ня будзе хворых, нават жывых,
Спаткаеш каго - ня знішчыш.

Сам ня здолееш адкрыць вачэй,
Самому падняцца - ня стане моцы -
Будзеш валяцца між катаў мячэй
Нікчэмны, нязрушны, кволы.

Нікому ня стане горш
І лепей нікому ня будзе.
Пад нагамі самотны згніёш,
Замерзнеш у лютаўскай стузе.


11.01.2010г.                Гомель.