Я не вар ят

Дмитрий Степурко
Я разбураю мяжу за мяжой,
Я ўсё шукаю свой супакой,
Я раздзіраю ўшчэнт свае мары,
Усё надакучыла, усё тут дастала!
Сэрца з агню ператварылася ў попел,
Дах зарвало і кінула ў прорву,
Я парушаю ўсе законы і нормы,
Я ўсё шукаю знаёмыя словы!

   Мне не хапае тваіх слоў, тваёй мовы,
   Мне не хапае пад вечар размовы,
   Мне не хапае праменняў і Сонца,
   Усё гэта згублена, усё так не проста!

Я не вар'ят, я проста ў палоне,
Я не вар'ят, я ў няволе,
Я не вар'ят не ратуйце мяне,
Я не вар'ят, мне не хапае цябе...