Я сёння выдалю прафа л з мамбы

Сер Жо
Існуе шмат сайтаў знаёмств для геяў. Гэта і кюгайз і блюсіцем і шмат іншых, але чамусьці геі постсавецкіх краін абралі сайт знаёмств для усіх - мамба.ру. Тут сотні тысяч геяў, добры выбар, яны пішуць адзін аднаму, сустракаюцца, разыхлдзяцца, і нават калі знаходзяць, усё роўна прадаўжаюць шукаць. І ў адзін цудоўны дзень я сказаў сабе: “Я сёння выдалю прафаіл з мамбы!”

Я сёння выдалю прафаіл з мамбы!
Чатыры новых паведамленні
Тра з Беларусі, адно з Уганды!
Ну, прачытаю, для ўспакаення.

Во! Перапіска з восьмага года.
Так й не сустрэлісь. Сімпатычны зараза!
Ў галаве касметыка ды мода
З ім таксама нічога, ніводнага раза

А з гэтым здаецца, мы нават муцілі..
Вось з гэтым каталісь на Мінскае мора..
О Божа! Вось з гэтым амаль што любілі
Каханне, нянавісць, і шчасце, і гора

Я хутка выдалю прафаіл з мамбы!!!
Мяне ня спыняць прапановы сустрэцца!
Галандыі, Штаты, Канады, Уганды!
Стусіцца. Напіцца. Зваліцца. Сагрэцца.

Ўсяго на сьвеце тут па самы дах.
Васемсот дзевяноста адзін
Карыстальнікаў сьпіс. Нейкі жах.
Кіламетры жыцця. ..льёны гадзін

Я зараз выдалю прафаіл з мамбы.
Хіба што спампую размову с каханым,
Радзімым, цудоўным, як сьвята,
Любімым, адзіным і самым жаданым!

У ворд захаваю дзьве тысячы трэцці,
Каб кожны кампэтэр чытаў. Пра каханне!
Ў апошні раз зазірну ў скрыню смецце:
Такі прыгажун прапаноўваў спатканне?!

І нумар пакінуў! Во я лажануўся!
Напэўна самы сімпатычны гей!
Ды й не шкада, што не сустрэўся.
Націскаю! Выдаліць! Окей!