Брахав сабака

Анатоль Кудласевич
Брахаў сабака на ланцуг,
На злую долю,
Што не пускае ён на луг,
А ўсяк няволіць.
Брахаў штодзень па белым свеце --
Змаўкаў, калі давалі есці.

Калі ж стары зусім ён стаў,
Яго знялі ад ланцуга,
І прэч пагналі са двара.
"Прыйшла пара!" -- рашыў кабель,
І зведаў волі жорнаў:
Цяпер --
Не кормяць