Беларусь

Наталья Стрелкина
 (набросок)

За што цябе люблю, Радзіма?
За ціхі шэпат верасоў,
За пахі леса, кроў каліны,
За звон празрыстых ручаёў.

Люблю! Надыхацца не можна
Паветрам, што вакол бруіць,
Лунаюць спевы асцярожна.
Смугою сэрца так баліць.

Хачу каб ты ў цэлым свеце
Была адзінай для мяне
На ўсёй вялізарнай планеце
Прыгожай, чыстай. Нібы ў сне

Прапалі, зніклі твае каты
Што здзекваюцца над табой!
Што зневажаюць, чэрці кляты,
Мой край. Пяюць матыў не той -
 
З дзяцінства мілы ды знаёмы,
Самота й годнасць побач ў ім.
Гэць з трона, прэч, далоў, фантомы!
Мы больш пра вас не прамаўчым!

(верш на беларускай мове)