Мая Радзiма

Диана Меркина
Мая  Радзiма   Беларусь!
Заужды я па цябе сумую.
Заплюшчу вочы, убачу я,
Маю краiну дарагую.
Твае лясы, твае палi,
Куточкi родныя зямлi.
Ды птушак ,у вырай што ляцяць.
Таксама птушкай мару стаць,
 У краю родным каб бываць
Дзяцiнства дзе прайшло, юнацтва.
З табою трэба мне спаткацца.
Пабачыць сцежку каля хаты,
Ды пад страхой гняздо бусла.