засталiся

Алёна Восеньская
Дзецi Мiшы i сонца,
Белфiла i svenska,
Дзецi, дзецi бясконца,
З настойлiвасцю марафонца.
Быць дзецьмi не так ужо кепска,

Калi ведаеш, што шчасце не у дыямантах у носе,
Не у адвечных трыпах у Амстэрдаме,
Не у шышках i нават не у досе,
Не у Durur Vishnu, не у ладане,
А менавiта памiж тваiмi рукамi.

Мне хопiць усполыхау у тваiх вачыма,
Гульняу полымя на валасах,
Каб калi-небудзь знайсцi Айчыну
З кiм-небудзь, магчыма
Й на Сунiчных Палях.

I bet, што я гэта абараню,
Le luci della centrale elettrica песнямi,
Тваiм Сартрам, маiм Камю
I усiмi жыццёвымi «ледзьве».
Каб толькi мы засталiся дзецьмi!..