Таямнiцы жыццёвых дарог

Юлия Филончук
Таямніцы жыццёвых дарог,
Божа мой, кожны дзень спасцігаю,
Зразумець Твае планы, мой Бог,
Намаганні свае прыкладаю.

Крочу смела цяпер удалячынь,-
Не спужаюць сухія завеі,
Мне з Табою спакойна ісці,
Ты - Хрыстос, Бог любові, надзеі.

Да спадобы размова з Табой,
Вусны я свае зноу адкрываю,-
Так імгненна знікае той гнёт…
Сэрца весніцы я расхінаю.

На душы маёй зноу -  цішыня,
Мне з Табою, Ісус, так прывольна…
Кожны час і хвіліну жыцця
Да спадобы з Табою размова.
               
28.08.2010