***

Юлия Храмцова
трэба толькі
пакінуць вочы,
трэба толькі
пакінуць вусны,
каб глядзець
улетку
з сумам
на сапраўднага
Гарсія Лорку.

трэба толькі
часцей усміхацца,
асцярожна
зціскаць далоні...
твае вочы
і вусны
як поўня
на бровах
Гарсія Лоркі.