мой хросны бацька Джозэф
казаў,
што ўсе мары
зьдзяйсьняюцца.
трэба толькі
вандраваць
па думках
з алоўкам
і хай часам
будзе няемка,
але трэба
занатоўваць
ды замалеўваць
вобразы.
сьмелы -
гэта той,
хто сябе
не пужаецца.
мой хросны бацька Джозэф
казаў,
што ўсе мары
зьдзяйсьняюцца.