***

Юлия Храмцова
калі паліш,
не так адчуваеш боль,
які прымушае
цела
рабіцца
млявым.
(ты сыходзіш
з прыпынку
і крочыш
у напрамку
ўсе далей
ад таго,
што завуць
"патрэбным".

ты бачыш
наскрозь
далонь
і дыхаеш
паветрам,
у якім сотні
пахаў
і часам
не вельмі
прыемных).

але я памятаю
водар
тваіх
вуснаў
з прысмакам
гарбаты
ды цукерак,
уьсмешку,
быццам вяселка,
і рухі
нібы як
у дрэва.

менавіта,
паліць -
гэта мая
патрэба.

я прымушаю
сябе
дакранацца
да срэбра,..
дакранацца
да света.

заставацца
з табой,
менавіта,
гэта
мая патрэба.