перакуленыя нябёсы

Слуцкая Ольга
перакуленыя нябёсы...
на шчасце!
шэптам
дакранаюся да тваiх вуснаў,
у мяне толькi погляд шалёны,
а сэрца цiшэй за восень,
у мяне на далонях анёлы
карагод водзяць,
а з валосся
кроплямi рознакаляровымi
дождж iл'ецца,
перакуленыя нябёсы
для тых,
хто ў iх глядзiцца.