казка

Алеся Шершнёва
Даўным-даўно ў адной з краін,
Што прыгажосцю захапляла.
Правіцель злосны жыў адзін,
І з ім краіна памірала.
Над усімі здекваўся дурны,
За грошы д’яблу прадаваўся,
Бо сэнс жыцця – адны яны,
За іх заўжды тыран змагаўся.
Спакою людзям не было.
Як не шукай,не знойдзеш шчасця.
І нават сонца не змагло
Пазбавіць д’ябальскай напасці.
Шукалі многія гады
Таго,хто сквапнасць пераможа.
Пакуль не заглянуу туды
Хлапец – аматар падарожжаў.
Вяселы,ветліва юнак,
Прыгожых мараў летуценнік,
Не музыкант і не мастак,
Амаль паэт,амаль пісьменнік.
Ён свае сэрца да канца
Даверыў журналісцкай справе,
Бо расказаць пяро хлапца
Магло аб самай рознай з’яве.
І простым словам захацеў
Перамагчы хлапец брыдоту
Бы ліст асінавы трымцеў,
Каб звесці гадскую пароду.
Наш добры журналіст юнак
Усяго адзін артыкул выдаў,
У якім цара і так,і сяк
Ён апісаў з усёй агідай.
“Сварыцца ён і чарку любіць,
Палац зусім не даглядае,
А жонку з дзеткамі загубіць,
Хоць і прывабна выглядае.
Не ходзіць у цэркву памаліцца,
І жабраку шкадуе хлеба.
Друг і раз хоча ажаніцца.
Нашто такі правіцель трэба?”
Усю праўду расказаў хлапеча
Адкрыўшы людзям хутка вочы.
Цяпер ўжо тый цар трапеча
І бегчы за мяжу ён хоча.
Па ўсіх газетах у наваколлі
Артыкул лёгка разляцеўся,
Краіна хутка стала вольнай,
А цар кудысці той падзеўся.
Уцёк уначы,палац пакінуў,
Каб толькі грошы захаваці,
Мо збег куды,а мо загіуў,
І не знайсці як не шукаці.
А журанліст пайшоў па свеце
Каб больш яшчэ людзей пабачыць,
І расказаць пра іх у газеце,
Гісторый шмат,а гэта значыць
Яго сустрэнем мы як-небудзь
Яшчэ не раз,бо гэта важна
І журналіст усе будзе ведаць
І толькі праўду нам раскажа.